Пятрусь броўка надзя надзейка аналіз вершу скачать | |
![]() БЕЛАРУСКАЯ ПАЛІЧКА.заснаваная ў 1996. Пятрусь Броўка. Надзя-Надзейка. Плача сірочая ў лесе жалейка. Змоўкла, наша Надзейка. Хто ж гэта думаў, як давялося: Вочы закрыла хмурая восень, — Надзя! Надзейка. — плача жалейка.— Болей рукам тваім. Снапоў не вязаці.— Трэцюю ночку вісне дзяўчына. На белай бярозе ля роднай хаціны. Горачка-гора сэрца скавала, Што ж ты, бярозанька, не ўратавала? З лісцем пажоўклым горкія слёзы. Падаюць, сыплюцца з белай бярозы: — Добрыя людзі, жальбу здыміце, Лепей мяне вы, бярозу, спіліце. Гэтую дзеўчыну знала я дзіцем. — Буйныя ветры, лютыя буры. Ходзіць па лесе хлопец пануры. — Надзя! Надзейка. — плача жалейка. З лісцем пажоўклым горкія слёзы. Падаюць, сыплюцца з белай бярозы: — Хлопец-юнача, смутныя вочы, Зрэж мяне, белую, цёмнаю ноччу,— Цяжка стаяць мне з горам дзявочым. Помню я смех ваш, Хлопец жалобу носіць на полі. Ён у бярозьі пытаецца з болем: — Што ж не схавала ты любую голлем? — Надзя! Надзейка. — плача жалейка. З лісцем пажоўклым горкія слёзы. Падаюць, сыплюцца з белай бярозы: — Як наляцела цемра-навала, Змеі напалі, джалілі джалам. Дымам дыхнулі,— чорнай я стала, З крыкам і тлумам, Гвалтам і глумам. Ходзіць па лесе, пушчах, дубровах. Хлопец разгневаны, хлопец суровы: Разам з сябрамі, Выпечам змеяў жалезам калёным, Неба ачысцім, хмары разгонім, Травы абсыплем чыстай слязою, Надзя! Надзейка. — кліча жалейка. © Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая. | |
Скачать:
|
Похожие материалы: | |